Васіль Міронавіч Прыйма
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Васіль Міронавіч Прыйма | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
10 чэрвеня 1991[1][2] (33 гады) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Украіна | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 185 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Васіль Прыйма (нар. 10 чэрвеня 1991, Наваяварыўск, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў займацца футболам у родным горадзе Наваяварыўску, у 11-гадовым узросце быў запрошаны ў кіеўскую ДЮСШ-15. Пазней у Дзіцяча-юнацкай футбольнай лізе Украіны выступаў і за іншыя каманды з Кіева.
У пачатку 2008 года далучыўся да данецкага «Металурга». Спачатку выступаў за дубль, але ў тым жа годзе дэбютаваў у асноўнай камандзе ў Прэм’ер-лізе. Гуляў за «Металург» да лета 2015 года, калі клуб спыніў сваё існаванне.
У кастрычніку 2015 года падпісаў кантракт з італьянскі клубам «Тарына» да чэрвеня 2016 года з магчымасцю падаўжэння яшчэ на два гады. Дэбютаваў за «Тарына» 1 снежня 2015 года ў матчы Кубка Італіі супраць «Чэзены» (4:1), аднак у Серыі A так і не згуляў. У лютым 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Фразінонэ», у складзе якога дэбютаваў у Серыі A. У чэрвені 2016 года перайшоў у «Фразінонэ» на трывалай аснове, падпісаўшы трохгадовы кантракт. У 2017 годзе вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком луганскай «Зары», аднак не меў трывалага месца ў складзе.
У лютым 2019 года падпісаў двухгадовы кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з Салігорска[4]. У салігорскай камандзе стаў іграком ратацыі, рэдка з’яўляючыся на полі, у чэрвені атрымаў траўму, пасля аднаўлення ў верасні выступаў за дубль. У студзені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Шахцёр»[5].
У лютым 2020 года стаў трэніравацца з львоўскімі «Карпатамі» і неўзабаве падпісаў кантракт[6]. Гуляў у камандзе да канца сезона 2019/20. У верасні 2020 года далучыўся да адэскага «Чарнаморца», пакінуў клуб у лютым 2021 года.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за юніёрскія і моладзевыя зборныя Украіны розных узростаў.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2019
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2019
Зноскі
- ↑ Vasyl Pryjma // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Vasyl Pryima // FBref.com
- ↑ выгрузка даных Freebase — Google.
- ↑ "Шахтер" подписал украинца Прийму
- ↑ "Шахтер" сообщий о расставании с Приймой
- ↑ Прийма перешел в "Карпаты"
- Нарадзіліся 10 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Львоўскай вобласці
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Украіны
- Ігракі ФК Чарнаморац Адэса
- Ігракі ФК Карпаты Львоў
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Зара Луганск
- Ігракі ФК Фразінонэ
- Ігракі ФК Тарына
- Ігракі ФК Металург Данецк